Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Струк (сьмяецца). Пад расьпіску…

Пятрусь. Ага! (Ідзе да Ігнася, глядзіць). Ну, як?

Ігнась. Ды нічога, сынку, нічога… (Глядзіць то на Зоську, то на Пятруся). Вітаю, сынку, вітаю! (Гоман, музыкі граюць нейкі марш, Пятруся хватаюць і высока, высока падкідаюць. Крычаць: Ура! Ура!).

Пятрусь (сам крычыць). Ура! Ура! Годзі! Заўтра будуць з ячэйкі, з раёну. Ура! Ура! (Вырываецца, бяжыць, становіцца на заслон, крычыць). Машыну паглядзеце, ды сядайце ўсе, усіх вывезу з дрыгвы!.. (Усе бягуць, Пятрусь цалуе Зоську).

Стары дзед (бяжыць). І мяне, і мяне!..

Пятрусь. Сядайце і вы!

Стары дзед. Знацца, ня ўзьлезу я, стары ўжо…

Пятрусь (бярэ пад руку старога дзеда, той не пасьпявае сыйсьціся). А мы падсадзім: на тое-ж мы і колектыў, каб памагаць адзін другому!

ЗАСЛОНА.