Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гірш (трохі п‘янаваты). Уга, хіба гэта рыба: гэта ня рыба, золата!

Агата (сьпявае).

Выбачайце маё госьцейкі
На маю чэсьць,
Як я рада і радзёханка,
Што вы ў мяне ёсьць.

Ігнась (устае). Э-эх, самі ногі ходзяць!

Струк (устае, зьвяртаецца да музыкаў). А ну, як той Саўка кажа: іграй, а не — грошы аддай! (Музыкі іграюць „казачка“).

Ігнась. Дык пойдзем, ці што, старая?

Агата. Пойдзем! (Агата з Ігнасём скачуць, потым да іх далучаюцца: Зоська з Струкам, Грыб, сяляне, стары дзед скача седзячы на заслоне).

Зоська (перастала скакаць). Ой, ой, нешта нудзіць…

Агата (дае ваду). На, дзеткі, выпі, мо‘ перастане… Мусіць, зьела нешта нядобрае…

Струк (падыходзіць да Зоські). Ну, што, Зоська: хіба я не казаў, каб не хадзіла рыбу вудзіць, бо будзе нудзіць… (Усе сьмяюцца).

Агата (зразумеўшы, глядзіць на Ігнася). Ну, вось бачыш…

Ігнась. Ну і добра, дзе Пятрусь, унучак будзе!..

Зоська (дрэнна сябе адчувае). Ды не, гэта так сабе…