Перайсці да зместу

Старонка:Дрыгва (1928).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грыб. О не: калі даюць — пі, але як б‘юць — не ўцякай! Горш будзе!

Гірш. Агата! — ты разумная кабеціна, але выпі! Сёньня-ж сьвята! Каб і ў чарках было гэтак суха (паказвае рукою на асушаныя балота), як і там на пазагуменьні!

Галасы. Правільна! Правільна!

Ігнась. Ну дык будзь здарова!

Агата. На здароўе!

Галасы. Брава! Брава!

Ігнась (п‘е, налівае чарку, дае Агаце). Выпі, старая, ды, як кажа Гірш, каб суха было!..

Агата (бярэ чарку). Госьцейкі, мае вы міленькія, мае вы даражэнькія, мае вы залаценькія, колькі мы сьлёз вылілі праз гэтую дрыгву… (Паўза). Дык давайце хоць раз на сваім жыцьці вып‘ем дый пагамонім палюдзку. (П‘е, а рэштку ўверх вылівае).

Зоська (крывіцца). Мусіць горка?… (Дае закуску). Закусеце, цётачка.

Агата (закусвае). Дзякую, дзеткі. (Сьпявае). Горкая гарэлачка, але п‘юць. Дрэнна замужам, але ідуць…

Зоська. Чаму, цётачка, дрэнна?

Агата. Многа, дзеткі, аб гэтым казаць. (Гоман, п‘юць, закусваюць, чарга даходзіць да Гірша).

Гірш (устае). Ігнаська! Слухай! Ды ці чуеш ты?