Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цябе самае важнае — гэта шлюб. Хай усё прападзе, каб толькі быў шлюб!…

Манька. На што-ж ты сам казаў?

Міхалка. Э, пасьпеем з гэтым шлюбам! Але скажы, калі ласка, які гэта мае сэнс? Ты-ж сама ня раз казала, што я благі чалавек, што я змарнаваў табе жыцьцё, што ты была-б шчасьлівейшай, каб не спаткалася са мной… Дык вось: на якое ліха гэты шлюб?

Манька (сумна). Інакш ты калісь гаварыў са мной, інакш. Што-ж, няма дзіва: надаела я ўжо табе і йдзеш шукаць іншай. Што-ж, шукай! шукай! я за табой не паганюся… Ідзі! шукай! (пачынае плакаць).

Міхалка. О! Ізноў сьлёзы!… З табой зусім нельга пагутарыць спакойна.

Сьцяпан (за сцэнай). Міхась! Хадзі сюды!

Міхалка (крычыць у другі пакой). Зараз! (да Манькі). І ты дзівішся, што я раней табе не сказаў, што паеду. Каб сказаў раней, дык і раней пачаліся-б гэтыя сцэны ды сьлёзы!… (са злосьцю). Ах, надаела мне усё гэта! (падыходзіць да сярэдніх дзьвярэй і кажа за сцэну). Гэй, хлопцы! Я іду адсюль, а вы — як сабе хочаце… Што?… Іду! не хачу тутака заставацца.

Лякдугна (ўваходзячы). Што? Чаму?

Сьцяпан (ўваходзячы). А куды-ж ты думаеш ісьці?… (пабачыўшы, што Манька плача). А! чаго-ж Маня плача? (Да Манькі). Ну, ня трэба плакаць, бо дрэнна будзеце выглядаць: вочкі будуць чырвоненькія