Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ўтварыўся Базыльянскі ордэн, Сулрасьлеўскі манастыр быў перададзены вунітам. Вуніцкі мітрапаліт Язэп Веньямін Рутскі, дараваўшы манастыру аўтаномію, даў яму асобныя правілы, якія павінны былі рэгуляваць яго ўнутраныя парадкі, незалежна ад агульнага базыліянскага статуту, абавязковага для ўсіх вуніцкіх манастыроў[1]. Як у XV і XVI сталецьцях Супрасьлеўскі манастыр быў асяродкам праваслаўнае асьветы, так у XVII і XVIII сталецьцях ён меў значэньне, як асяродак асьветы вуніцкае. У канцы XVII сталецьця, пры дапамозе Карла Радзівіла і мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага была заснавана друкарня, якая з 1689 году пачала друкаваць кнігі, патрэбныя для набаженства. Так, вядома, што ў гэтым годзе з друкарні вышлі “Страсти Христовы", а ў 1695 годзе, „Служэбнік", і „Мінея Агульная"[2], а ў 1697 годзе „ Последование постригу в малый иноческий образ"[3]. Потым аб дзейнасьці друкарні мы нічога ня ведаем аж да 1714 году, калі вышла „Поучение на воскресные и праздничные дни"[4]. Каля гэтага часу самая друкарня была некалькі пераорганізавана. Рымская Конгрэгацыя, згодна хадайніцтву Льва Кішкі, біскупа ўладзімерскага і архімандрыта Супрасьля, зацьвердзіла 13 сакавіка 1713 году каралеўскі прывілей 1710 году, які дазваляў аднавіць у манастыры друкарню і даваў права друкаваць у ёй кнігі „на латинском, польском, руском языках", тады як раней у манастыры была толькі адна славянская друкарня [5]. Гэткім чынам, у Супрасьлеўскім вуніцкім манастыры павінна была захоўвацца традыцыя XVI сталецьця, — друкаваць кнігі для царкоўнага набажэнства ў мове блізкай і зразумелай для народных мас.

Гісторыя беларускіх друкарань у ХVІ-ХVІІ сталецьцях навочна паказвае, як шырака разгарнулася на Беларусі друкарская справа, і якія посьпехі былі дасягнуты ў беларускім друкарстве, Гісторыя беларускага кнігадруку зьяўляецца адбіткам розных культурных і рэлігійных уплываў, у залежнасьці ад якіх зьмянялася мова, на якой друкаваліся тыя ці іншыя кнігі. Аднак, традыцыя, якую пачаў Скарына,—прыблізіць кнігу па мове да простага народу,—гэтая традыцыя ня толькі жыла на працягу ўсяго XVI сталецьця, але яна не памёрла і ў XVII сталецьці, ня гледзячы на паасобныя неспагадныя для гэтага моманты і ўмовы.

  1. Вестник Западной России. 1867. Книга VII, т. І, отдел І, стар. 14-26
  2. Миловидов. Op.cit., №257-259
  3. Миловидов. Op.cit., №260
  4. Миловидов. Op.cit., №261
  5. Вестник Западной России. 1867. Книга VII, т. І, отдел І, стар. 62