Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тельное"[1], у 1698 годзе „Акафисты всеседмичные"[2], у 1699 годзе „Діоптра"[3], “Небо Новое“ І. Галятоўскага і „Перло Многоцѣнное“[4], у 1700 годзе „Ирмолог"[5]

Друкарня М. Вашчанкі займалася перавыданьнем кніг, якія былі выдадзены раней іншымі друкарнямі. Кнігі мелі на ўвазе выключна інтарэсы праваслаўнае царквы і праваслаўнага набажэнства.

XII.

Кутэінская друкарня.

Другім месцам на Магілеўшчыне, дзе была заснавана друкарня, было мястэчка Кутэйна, якое знаходзілася недалёка ад Воршы. Тут Багдан Статкевіч і яго жонка заснавалі манастыр, а яго матка Ганна Агінская супольна з сваім мужам падаравалі манастыру слабаду Белкаўшчыну, якою манастыр мог карыстацца, як сваім уласным грунтам. Даравальны запіс дазваляў заснаваць пры манастыры „школу наук писма языкомъ Еллино-Словенского, латѣнского, польского и руского, также і друкарню мети". Паколькі манастыр павінен быў захоўваць праваслаўе, пастолькі, зразумела, і ўся дзейнасьць друкарні павінна была задавальняць патрэбы праваслаўнае царквы[6]. Друкарня пры Кутаіскім манастыры была заснавана ў 1630 годзе. Яна пачала працаваць пад кіраўніцтвам украінца Сьпірыдона Собаля, які перанёс сваю дзейнасьць з Кіева ў Кутэйна[7]. Першаю кнігай, якую надрукаваў С. Собаль, была „Брашно духовное" (Псалтырь с Восслѣдованіемъ), з застаўкамі і шрыфтам, якія нагадваюць кіеўскае выданьне „Апостала" 1630 г. надрукованага тым-жа Собалем[8]. У 1631 годзе быў надрукованы „Малітваслоў"[9] і „Букварь сирѣчъ начало ученія дітем начинающим чтенію извыкати, в Кутейнѣ изобразися"[10]. У 1632 годзе быў надрукаваны „Часаслоў" па статуце Ерусалімскае лаўры[11] і „Новы Закон" з „Псалтырам"[12]. З публікацыяй гэтых кніг спынілася дзейнасьць С. Собаля ў Кутэінскім манастыры, але друкарня не зачынілася. Аднак, аб дзейнасьці друкарні ў пэрыод 1632—1637 гадоў мы нічога ня ведаем, бо не захавалася вестак адносна таго, якія кнігі вышлі з друкарні Кутэінскага манастыра. Толькі ў 1637 годзе з друкарні вышла „Гисторія альбо правдивое впнисаніе святыхъ Іоанна Дамаскина, о Житіи святых преподобных отецъ Варлаама і Осафа и о поверженю Індіянъ, Старанем и коштом іноков Общежительного Монастыра Кутеенского Ново з Грецкого и Словенского на руский языкъ, преложена[13]. Да гэтага-ж году адносіцца выданьне „Дидаскаліа альбо наука, котораяся первой изустъ священником подавала о седми сакраментахъ албомъ Таинахъ, на сннодѣ помѣстномъ в богоспосаемомъ градѣ Могилевѣ... одправованым от превелебного его-милости Господина Отца, Сільвестра Косова Епископа Мстиславского, Оршанского и Могилевского"[14]. У 1638 годзе

  1. Ibid., №198
  2. Ibid., №199 а
  3. Ibid., №199 б
  4. Ibid., №200, 201
  5. Ibid., №202
  6. Виленский Археографический Сборник. Т. ІІ. Вильна. 1867, №33 стар. 40, 41 і 42.
  7. Огіенко. Op. cit., №381
  8. Каратаев. Op. cit., №353
  9. Ibid., №379
  10. Каратаев. Op. cit., №381
  11. Ibid., №394
  12. Ibid., №391
  13. Ibid., №450
  14. Ibid., №445