Старонка:Дружчыц Палажэньне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

всих земль паньства нашого великого Литовского, иж всих княжатъ־ панов рад духовных и светских, панов хоруговных, шляхту, места всих поданных наших, и всих станов в том панстве нашем вяликом князьстве литовском, и иных всех земль, здавна ку тому паньству прыслухаючых, почоншы от вышшого стану аж до нижшого, тыми одными правы и артыкулы в том же Статуте нижей писаным, и от нас даными судити и справовати маем, так же чужоземцы заграничники великого князьства литовского, прыежджые и яким колвек обычаем прибылые люди, тым же правом мают быть сужоны, и на тых врадех, где хто выступить.[1]

Гэтым артыкулам вызначаны ня толькі назвы дзяржавы-панства вялікага княства Літоўскага, але і ўсе яго адзнакі: тэрыторыя, складаючаяся з усіх зямель панства і зямель, ״здаўна прыслухаючых ку тому паньству“, жыхарства, якое дзеліцца на "обывателей“, которыя складаюцца з паноў радных духоўных і сьвецкіх, паноў хоругоўных, шляхты, мяшчан і ״паданых“, гэта значыць, сялян, як гаспадарскіх, так і паданых другіх станаў. Грамадзян вялікага княства Статут строга аддзеляе ад загранічнікаў і чузаземцаў, якія аднак падлегаюць і адпаведаюць за ўсе учынкі літоўска-беларускаму дзяржаўнаму праву. Дзяржава або паньства вялікае княжастве літоўскае выдзяляецца з другіх паньстваў Рэчы Паспалітай ״Уставуем же выволанцы велікого князьства литовского так же и чети отсужоные во всих паньствах нашых не только у великом князьстве литовском, але и во всих паньствах наших не маюць быти ни через кого переховываны".[2]

Абразіўшы словам гаспадарскі маестат сядзіць у турме, аселый у Вільні, а неаселы можа і ў другім месце "ведь же не инде одно ў великом князьстве.“ I таковую ״справу“ тэж не инде, одно у великом князьстве литовском с паны радами, нашими судити маем[3]. Асобнасьць вялікага княства як самастойнай дзяржавы на працягу ўсяго Статуту рэзка падкрэсьліваецца. Назва паньствам Вялікага Княства ўстанаўляецца амаль што ня ў кожным артыкуле, выдзяляецца з другіх дзяржаў, падлеглых таму-ж самаму гаспадару, наша панства працівалегла чужым іншым панствам[4]. Такое падкрэсьліваньне назвы вялікага княства дзяржаваю і такая частасьць ужываньня гэтай назвы тлумачыцца бязумоўна тымі незалежніцкімі тэндэнцыямі комісіі, складаўшай Статут і ўсяго панства і шляхэцтва, асабліва першага, якім было яно ахоплена ў першыя часы пасьля Люблінскай вуніі. Добра зразумеўшы, што на спольным сойме нельга дабіцца згоды палякоў, яны выбралі другі шлях замацаваньня сваіх імкненьняў, шлях унясеньня іх у Статут і такім чынам замацаваньня сваёй дзяржаўнай незалежнасьці. З гэтай прычыны Статут зьяўляецца асноўнай констытуцыяй Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля Люблінскай вуніі.

Падкрэсьліваючы значэньне вялікага княства, як асобнага ״панства“ Статут вызначае і склад зямель ״к тому панству прыслухаючых“[5] і яго межы. Едучы у замежныя дзяржавы, павінен мець пропуск, ״тады маюць такового за се з границ паньства нашего за тым же кглейтом нашим пропустити“[6]. Устанаўляючы тэрмін позваў у суд, Статут падкрэсьлівае ״если будем в здешнем панстве—за чотыре недели, астли заграницею того панства будем за осм недель“[7]. Вялікі князь

  1. Разд. 1 артыкул. I.
  2. XI, 68.
  3. 1-4.
  4. Разд. XI, 28, глядзі указания вышей.
  5. 1,11,12
  6. 1,14
  7. Разьдз. I, 14.