Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Малады казак.
Пракляты поп! Хоць сам адзенься ў рызы…
Стары казак Юхым.
А хто-б тут разабраў?..
Малады казак.
Ды ў кнігах я сляпы.
Стары казак Юхым.
Тут веру трэба мець, а вера, брат, не ў кнізе.
Малады казак.
Ну так-то так, але-ж на што папы?
Стары казак Юхым.
Бадай што й так: на тое поп свяціўся,
Каб па царкве, як той пацук, круціўся.

(Пайшлі далей).

З’ЯВА V

З хаты выходзяць: Прузына з вобразам, Кацярына, Ахрэм і Рыгор. Двор напаўняюць, бы макавым цветам, дзяўчыны.

Дзявочы хор:
Ай, месяц сына жэніць,
Зорка замуж дачку даець.
Ай, месяц у радасці,
Зорачка ў жаласці.
Ай, Агата сына жэніць,
Ай, Прузына дачку аддаець.
Ай, свякроўка ў радасці,
Ай, мамачка ў жаласці.
Дзед Ахрэм (у якасці свата).
Дай бог у добры час пачаць,
У злы памаўчаць.
Благаславіце, людзі,
Блізкія суседзі,
Гэтаму дзіцяці
На шлюб стаці.
Народ хорам.
Бог благаславіць!
Дзявочы хор.
Знаць ды пазнаць на вяселейку
Дзевачку-сіротачку:
Двор вялікі — збор невялікі,
Не ўся яе радзіначка.
Сашлю-лашлю сівую зязюлю
На Ўкраіначку
Па сваю радзімачку,
А салавейку шчабятлівага —
Па роднага татачку.
Зязюлька ляціць, радзіна ідзе,

А салавейка адказвае: