Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Товій.
Самі.
Маргарыта.
Якую літару?
Георгій.
Букву «М» — мыслеце.
Маргарыта.
«Мыслеце»- «М»? Маю?
Товій.
Вось, калі ласка.
Маргарыта.
О, як прыгожа! Галубкі у дзюбках
Трымаюць ланцужкі, якімі сэрца
Абвіта тройчы! Божа мой, як люба!
Георгій (ставячы адбітак на кнізе).
Навек, пакуль пергамент служа,
Я літару тваю ў святую кнігу стаўлю.
Хай бессмяротна будзе, як і пачуццё маё,
Якое кіравала мной, калі яе я рэзаў!
Товій.
Амін.
Маргарыта.
Не, Юрка, зараз не памру я… не памру… не трэба!

(Айцец Сіман, перакуліўшы з дзесятак чарак, пачынае кляваць носам. Па сходках сыходзіць Арына — мамка Маргарыты).

Арына.
А я шукаю ластаўку маю ў пакоях горніх!
Як ты сышла сюды?
Маргарыта.
Мяне… звёў пан Георгій.
Георгій.
Я асцярожненька, бабулька. Ды яна-ж
Лягчэй пушынкі!
Арына.
Развесялілася хоць трошкі, лебядзінка?
Маргарыта.
Мне весела і лёгка стала, мамка.
Арына.
І дзякуй богу! Везучы цябе у Полацк,
Я ведала, галубка, злітуецца бог,
Не стане на табе шукаць
Віны бацькоў тваіх,
Адступнікаў ад веры нашай.
Вось паздаравееш
І падужэеш, ластаўка,
А там і замуж

За чалавека добрага…