Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/267

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стаў не чорным і не белым,
Мой Лабач упэцкак у сажу —
Дорыць князь мне іх, ці мажа
Маім маслам мае губы…
Заступіся, пане любы!
Суддзя.
Дык валы-ж табе аддалі.
Стары селянін. Ды за іх распіску ўзялі:
Быццам я валы сівыя
Ўзяў у князя.
Суддзя.
Дождж памые,
Калі сам на перавозе
Не памыў ты іх ў Бярозе,
Стары селянін.
Як «не мыў» — памыў, паночку!
На вялікадня сарочку
Гаспадыня так не мые…
Плачу я, старая вые,
Гайдукі-ж смяюцца, кажуць:
«Усе-ж валы твае сівыя,
Хоць і змыў ты мел і сажу».
Суддзя.
Гайдукі пажартавалі.
Капуста.
Крыжык твой даўно парвалі.
Стары селянін.
Ох, не веру я, не веру,
Дайце мне назад паперу
З маім крыжам.
(Да суддзі).
Ясны пане,
Людзі сведчаць — князь абмане.
Суддзя.
Што ты клепіш, дзед, на пана?
Што ты жарты строіш, п’яны?
Запішы, пан пісар, гэтак:
«У прысутнасці трох сведак,
Князя п’яны смерд абразіў,
Адпісаць валоў на князя».
Стары селянін (з дакорам).
Дзе-ж ты праўду дзеў, паночку?
У каго пазычыў вочкі?
Што глузуешся над богам?
Суддзя.
Дзецкі! вывесці старога!

(Дзецкі выштурхвае старога і ўводзіць старую).