Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Будзе платай. Ці-ж то мала?»
Што ты зробіш з аднавокім?
Браты мусілі згадзіцца.
— «Толькі, — Ліху каваль кажа, —
Трэба прэнт сажэнь удоўжкі,
Каб нагрэць яго у горне,
Прапячы у лобе дзірку
Для другога вока пану.
Ды яшчэ з сырыцы-шкуры
Звіць вяроўку і да дуба
Прывязаць самога Ліха,
Каб ад болю не сарваўся
Ў часе працы, не пашкодзіў
Сам сабе».
Згадзіўся Ліха,
Звіў вяроўку, стаў да дуба.
Прывязалі браты Ліха,
Напяклі той прэнт у горне
І ў здаровае у вока
Ліху сунулі тым прэнтам.
Як зароў ад болю Ліха,
Аж з асін у пушчы лісце
Паабсыпалася долу,
Аж у дуба голле, вецце
Захісталася убокі.
І парвалася вяроўка
З сырамяціны ласінай.
Вырваў Ліха дрэва з корнем
І пачаў гасіць па лесе.
Нарабіў ён буралому,
Што не зробіць і навала.
Толькі хатку ашчаджаўся
Не чапіць каб, бо сышлося
Стада коз яго у хату,
Як заўсёды ў часе буры.
А між коз і каваль з братам.
На парог усеўся Ліха,
Цэлу ноч правыў бязвокі.
Рана ранкам коз на пашу
Трэба гнаць яму, сляпому.
Ён стаў кожную абмачваць,
І пускаць на пашу з хаты.
А кажух ляжаў на лаве…
Брат старэйшы увабраўся
Ў яго, вывернуўшы воўнай,
І пайшоў да Ліха ракам.
А малодшы шкурыць козы,

Каб яны ля ног таўкліся