Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/229

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што слязою вочкі росіш?
Раскажы нам, просім, просім!
Ўсе чым можам, дапаможам,
Дапаможам ўсе, чым можам!
Кацярына.
Быў дзяржаўца. Даў загад —
Год служыць яго княгіне.
Хто-ж пайшоў у замак, — згіне,
Хоць і вернецца назад.
Не пайду я, мой Рыгорка,
Хай зарэжуць, не пайду,
Лепш я смерць ў віры знайду,
Мая радасць, мая зорка!
Там — з душой звярынай людзі —
Век у гвалце, век у блудзе;
Там растоптана у брудзе
І душа і цела будзе.
(Плача.)

(Народ прыдушаны цяжкой навіной. Рыгор, сам разгублены, спрабуе суцешыць).

Рыгор.
Быць не можа, так не будзе,
Не дапусціць бог і людзі.
Дзед Ксаверый (як-бы сам з сабою).
Кабылка бабылкі загразне ў балоце…
Заесць воўк авечку сіроцкую ў статку…
З вайны сын удоўкі не вернецца ў хатку…
Бядняцкую ніўку ўсю градам змалоціць…
Чаму так няроўна ты, божа наш, дзеліш?
І белае чэрніш, а чорнае беліш?
Дзед Ахрэм.
Сто разоў пры мне на дрэвах
Абрывала восень лісце,
А вясна іх зеляніла, —
Ў ліхалецці кожным выйсце
Ёсць на свеце, браце мілы…
(Да Рыгора і Кацярыны)
Не гаруй, не плач, казача,
Утрымай слязу, дзяўчына,
Хай за вас ваш вораг плача,
Што катуе люд бязвінны!
Поп тут ёсць?
Пажылы селянін.
Ў руках у пана.
Дзед Ахрэм.
Пачакаем атамана,
Раз поп ёсць — вянцы ў капліцы.

Трэба згода? Ну й згадзіцца.