Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/199

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыцця, здароўя, дзетак пажадаем.
А скамарох, як бог: што скажа, тое й будзе!
Дык падтрымайце скамарохаў, людзі!

(Скокі, дудкі скамарохаў. Жанчыны і мужчыны ў вывернутых кажухах абсыпаюць Георгія і Маргарыту зярнятамі. Запальваецца батлейка з гербам Георгія Скарыны).

Скамарох.
Каб жыць,
Як вянкі віць,
Каб справу весці,
Як добры лапаць плесці,
Каб золата, як зерне рассяваць,
Гарэлку з мёдам піць — не выпіваць,
Як месяц зоркамі, абторкацца cябрамі,
А піць, гуляць і есці каб заўсёды з намі,
Ўсё гэта пану Юрыю і Маргарыце зычым.
І чашнікаў з падчашнікамі клічам!

(Чашнікі разносяць каўшы і кубкі з гарэлкай і мёдам).

Госці.
Горка! Горка!

Заслона.

Мінск–Несвіж
1946–1947 г.