Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пётр.
А я збіраюся упасці ў ногі вам,
Бо вы ёй замест бацькі, і прасіць,
Каб вы яе мне ў жонкі далі.
Георгій (смеючыся).
Няўжо так спадабалася лупцоўка?
Вось бачыш, Маргарыта, не заўсёды
Сем бед ідуць, як гусі, чарадою,
Бывае сем вяселляў след-у-след…
Ты, Пётра, хлопец неблагі, ёсць рукі
І да майстэрства розум здатны. Засылай
Сватоў, як у людзей, чын-чынам.
А Просю пажурыць не шкодзіць: дзеўцы
Не выпадае ноччу у сад выходзіць…
Прося.
Я з Петрусём…
Георгій.
А што Пятрусь не хлопец?
Прося.
Хлопец …і… гарэза.
Георгій.
Вось бачыш…
Прося.
А толькі не такі, як іншыя.
Георгій.
Што значыць не такі? Ён лепшы?
Прося.
Лепшы.
Георгій.
І прыгажэй за ўсіх?
Прося.
І прыгажэй… Вы кпіце…
Георгій.
Ну, дык, Пятрусь, не прысылай у сваты:
Ты самы лепшы, самы прыгажэйшы,
А Прося, бачыш сам, дзяўчына не з благіх,
Ды ноччу ў сад выходзіць без дазволу…
Пётр.
Ну, гэты грэх ёй прыдзецца прабачыць:
Сам спакушаў…
Георгій.
Вось згаварыся з вамі.
(Да Маргарыты).
Як мысліш ты, галубка?
Маргарыта.
Я мыслю: Прося хай ідзе ў пакоі,

Пятрусь хай свата добрага шукае.