Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
(Пакуль ён робіць надпіс, з склепу выбягае страшэнна спалоханы Штольц і Адам).

Штольц.
Мой бедны Шульц… забіты і схаваны
У склепе, у маім… Ключ быў у іх.
Яны, яны, праклятыя славяне!
Рэб Адам, будзеш сведкаю… Чакай!

(Ён кідаецца ў вароты, Адам за ім, атрасаючы рукі).

Адам.
Гэр Штольц, на чорта быць мне сведкай!

(Марта бездапаможна апусцілася на зямлю. Айцец Сіман зноў нахіліўся да яе і відавочна зразумеў, у чым справа).

A. Cіман.
Зноў дрэнна? Даць вады?

(Марта адмоўна ковае галавой).

Ох, дзеўкі, дзеўкі! А ці будзе
На вашу дурасць і даверлівасць калі
Хоць звод які?
(Марта заплакала).
Не плач! Брат ведае?
Марта.
Нікому не казала. Сорам мне!
Я лепш у Влтаву!
A. Cіман.
Цыц, дурніца!
Скажы к каму — і я пайду за свата.
Ды толькі хто? Здаецца-ж на вачах…
А можа ён… Георгій? Што маўчыш?

(Марта нічога не адказаўшы, устала і плачучы вышла).

Не можа быць, каб сын духоўны мой…
Хаця… а каб ты спух, сынок…
У ціхай завадзі чарцям раздолле…

(У гэты час варочаецца назад Штольц і з ім некалькі мніхаў-базыльянцаў. Відавочна, ён іх спаткаў па дарозе: яны ішлі шукаць Шульца, накіраваныя праз Базыля Ёганам Шпілерам).

A. Cіман.
Разбегалася нешта немчура?
Напіцца-б мне цяпер… Крычаць яны…
Штольц.
Айцы святыя, вось прашу сюды,
У склеп. Тут цела захавалі
Нябожчыка гэр Шульца. Ключ
Знайшоў я раніцой пры сведках
У руках суседа Андржэякі, на верандзе.
А хто забойца, я не ведаю, не знаю.
Марта.
Ідзіце вы да іх, а я забыўся шпагу
Гэр Ёгана… вазьму, іду да вас.