Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/527

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слава вар’ята. Калі я быў ім у жыцці, дык мне не хацелася-б пацвердзіць гэта сваёй смерцю. Пакліч да мяне маіх добрых сяброў — папа, бакалаўра і маэсе Ніколаса, скажы ім, што я хачу спаведвацца і зрабіць свой запавет.

Калі яны прышлі, Дон-Кіхот сказаў:

— Прывітайце мяне, добрыя сен’ёры, з тым, што я ўжо не Дон-Кіхот Ламанчскі, а Алансо Кіхада, якому за яго ўчынкі было дадзена прозвішча „Добрага“. Цяпер я ўжо вораг Амадыса Гальскага і ўсёй бязмежнай чарады яго патомкаў. Я ненавіджу ўсе паганыя гісторыі вандроўнага рыцарства, і я зразумеў сваё вар’яцтва і небяспеку, у якую мяне кінула чытанне іх.

Калі ўсе трое пачулі гэтыя словы, яны падумалі, што якое-небудзь новае вар’яцтва ахапіла яго, а Сансон сказаў яму:

— Цяпер, сен’ёр Дон-Кіхот, калі мы атрымалі весткі, што чары зняты з сен’ёры Дульсінеі, ваша міласць загаварыла вось як! Цяпер, калі мы ужо гатовы зрабіцца пастухамі, ваша міласць хоча пакінуць нас і зрабіцца пустэльнікам! Змоўкніце, прашу вас жыццём вашым, і кіньце гэтыя гутаркі!

— Я адчуваю, — спакойна адказаў Дон-Кіхот, — набліжэнне смерці. З гэтай прычыны, сен’ёры, прашу вас — адкладзіце ў бок жарты і прывядзіце да мяне свяшчэнніка, які паспавядаў-бы мяне, і натарыуса, каб ён склаў мой духоўны запавет.

Яны глянулі адзін на аднаго, здзіўляючыся словам Дон-Кіхота. Хаця яны ўсё яшчэ сумняваліся, але былі ўжо схільны паверыць яму.

Поп папрасіў усіх, быўшых у пакоі, выйсці і, астаўшыся адзін на адзін з Дон-Кіхотам, паспавядаў яго.

Бакалаўр пайшоў па натарыуса і хутка вярнуўся з ім.

Калі споведзь скончылася, поп вышаў, кажучы:

— Алансо Кіхада Добры сапраўды памірае і сапраўды ён у цвярозым розуме. Увойдзем да яго, каб ён зрабіў запавет.

Гэтая вестка балюча ўдарыла па апухлых вачах ахмістрыні, пляменніцы і добрага зброеносца Санчо Панса. Слёзы