Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/521

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зялёнай траве і павячэралі. Змайстраваўшы з аброці Шэрага моцны бізун, Санчо адышоў крокаў на дваццаць да некалькіх букавых дрэў. Убачыўшы, з якой рашучасцю і цвёрдасцю ён адыходзіць, Дон-Кіхот сказаў яму:

— Глядзі, сябра, не пабі сябе ўшчэнт! Рабі прамежак між адным і другім ударам. Не бярыся за справу з такой стараннасцю, каб не пазбавіцца жыцця раней, як ты дойдзеш да патрэбнага ліку ўдараў. Каб ты не прайграў гульню з-за адной карты больш або менш, я буду стаяць у баку і лічыць удары на сваіх пацерках.

— Добрага плацельшчыка не непакоіць унесены ім залог, — пакорна адказаў Санчо і, агаліўшы сябе да паясніцы, пачаў біць сябе, а Дон Кіхот узяўся лічыць удары.

Пасля шасці або васьмі удараў жарт здаўся Санчо надта цяжкім, а цана за яго — вельмі таннай. Спыніўшыся, ён сказаў свайму пану, што памыліўся, бо кожны з такіх удараў павінен біць ацэнены ў поўрэала, а не ў чвэртку.

— Працягвай, сябра Санчо, і не падай духам, бо я павялічваю ў два разы стаўку! — адказаў Дон-Кіхот.

— У такім выпадку, — сказаў Санчо, — удары пасыплюцца, як з рага багацця!

Аднак ён пакінуў біць сябе па спіне, а лупіў па дрэвах. Не гледзячы на гэта, ён час ад часу так стагнаў, што здавалася — душа вырываецца з яго цела. Баючыся, каб Санчо не пазбавіўся жыцця, а Дульсінея, дзякуючы гэтаму, сваёй прыгожасці, Дон-Кіхот сказаў:

— Заклікаю цябе жыццём, лекі здаюцца мне вельмі суровымі! Было-б добра прымаць іх толькі са значнымі перапынкамі. Ты-ж ударыў сябе ўжо больш тысячы разоў. Гэтага покуль досыць, бо…

— Не, не, сен’ёр, — спыніў яго Санчо, — дайце мне ўдарыць сябе яшчэ хоць тысячу разоў, бо за два разы мы скончым гэтую справу і ў нас застанецца яшчэ лішак.

— Калі ты ў такім добрым настроі, — сказаў Дон-Кіхот, — рабі сваю справу, а я адыйду.

Санчо вярнуўся да свайго занятку з такой вялікай ста-