Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/472

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

званоў далучыліся гукі бязлікіх труб і бубнаў, дзякуючы чаму яго ахапіў спалох і жах. Саскочыўшы з ложка, Санчо надзеў пантоплі і, не накінуўшы на сябе верхняй вопраткі, падышоў да дзвярэй сваёй спальні. Тут ён убачыў, што па калідоры да яго накіроўваецца больш дваццаці чалавек з запаленымі факеламі ў руках і паднятымі мячамі. Усе яны гучна крычалі:

— Да зброі, сен’ёр губернатар, да зброі! На востраў напала вялікая колькасць ворагаў. Мы загінулі, калі ваш розум і мужнасць не выратуюць нас з бяды!

Калі яны дайшлі да яго, адзін з іх сказаў:

— Узбройцеся зараз-жа, ваша светласць, калі вы не хочаце самі загінуць і загубіць увесь востраў!

— Навошта мне ўзбройвацца? — адказаў Санчо. — Што я разумею ў ваеннай справе? Гэтыя рэчы лепш за ўсё было-б даручыць майму пану, сен’ёру Дон-Кіхоту, які са ўсім гэтым справіцца і прывядзе ўсё ў парадак у адзін момант!

— Ах, сен’ёр губернатар, — сказаў другі, — што гэта за спакой такі? Узбройцеся, міласць ваша, выходзьце на пляц і будзьце нашым правадыром.

— Узбройвайце-ж мяне, калі ласка, — згадзіўся Санчо.

І зараз-жа яму падалі два вялікія шчыты на ўвесь рост чалавека.

Гэтыя шчыты прымацавалі яму проста на сарочку, адзін шчыт — спераду, другі — адзаду. Праз адтворыны, зрабленыя ў іх, яны прасунулі яго рукі і звязалі шчыты так моцна вяроўкамі, што ён стаяў, як забіты між двума дошкамі, не маючы мажлівасці сагнуць кален і зрабіць хоць здзін крок. Яму далі ў рукі кап’ё, на якое ён абапёрся, каб можна было стаяць.

Калі яго так узброілі, яму сказалі, каб ён вёў іх усіх; калі ён будзе іхняй пуцяводнай зоркай, то справы іхнія скончацца добра.

— Як магу я, няшчасны, ісці, — адказаў Санчо, — калі мне нельга сагнуць калені: мне перашкаджаюць гэтыя дошкі, якія так моцна прышыты да майго цела. Вам давядзецца