Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/447

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хутка дуэн’я вярнулася, і Дон-Кіхот лёг на свой ложак, а сен’ёра Родрыгес села на крэсла, не здымаючы сваіх акуляраў і не выпускаючы з рук свечкі. Пасля таго, як абодва яны заспакоіліся, першым спыніў маўчанку Дон-Кіхот, які сказаў:

— Цяпер, сен’ёра дон’я Родрыгес, вы можаце выкласці мне ўсё, чым напоўнена пакрыўджанае ваша сэрца.

— Справа ў тым, сен’ёр Дон-Кіхот, — пачала дуэн’я, — што, хаця вы бачыце мяне ў вопратцы бездапаможнай дуэн’і, я родам з горнай мясцовасці Овіедо і паходжу з самай славутай сям’і ў той мясцовасці. З-за няшчаснага лёсу свайго я павінна была выехаць адтуль, і тут бацькі мае пакінулі мяне ў якасці пакаёўкі ў адной знатнай сен’ёры, а самі вярнуліся да сябе на радзіму, дзе і памерлі. Праз некалькі год вышла я замуж за аднаго шаноўнага зброеносца. Ад гэтага шлюбу ў нас нарадзілася дачка, хутка пасля чаго муж мой памёр ад спалоху, які з ім здарыўся.

Я засталася бездапаможнай удавой, маючы на руках дачку, прыгожасць якой расла, як пена марская. З той прычыны, што я карысталася славай вельмі добрай белашвейкі, герцагіня, нядаўна перад гэтым вышаўшая замуж за герцага, захацела ўзяць мяне разам з дачкою ў каралеўства Арагонію. Тут у маю дачку закахаўся сын багатага землеўласніка, які жыве ў адной з вёсак герцага, зусім недалёка адсюль. Ён так моцна закахаўся ў маю дачку, што і яна закахалася ў яго. Але ён к гэтаму часу пакінуў кахаць яе, і хаця раней абяцаў на ёй ажаніцца, але цяпер адмаўляецца. Герцаг ведае гэта, бо я некалькі разоў скардзілася яму і прасіла яго загадаць таму земляробу ажаніцца з маёй дачкой. Але герцаг глухі да маіх просьбаў, бо бацька ашуканца надзвычайна багаты і пазычае герцагу грошы. З гэтай прычыны герцаг і не хоча раздражняць яго. Вось я і хацёла-б, каб ваша міласць узялася паправіць гэтую бяду шляхам просьбы або шляхам зброі. Ваша-ж міласць нарадзілася для таго, каб помсціць за крыўды і абараняць няшчасных. Клянуся сумленнем, з усіх дзяўчат, што жывуць у маёй сен’ёры герцагіні, няма ніводнай, якая была-б