Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/374

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
РАЗДЗЕЛ XXV,
у якім гаворыцца пра тое, хто быў маэсе Педро і яго малпа, а таксама пра няўдачу Дон-Кіхота ў прыгодзе з асліным рэвам.

Хто чытаў першую частку гэтай кнігі, напэўна, памятае Хінеса дэ-Пасамонтэ, якога ў ліку другіх галерных нявольнікаў Дон-Кіхот вызваліў у Сіера-Марэне. Гэты Хінес дэ-Пасамонтэ, якога Дон-Кіхот назваў Хінесільё дэ-Парапілья, украў у Санчо Панса яго Шэрага (па памылцы наборшчыкаў гэтае паведамленне не трапіла ў першую частку Дон-Кіхота). Потым Санчо вярнуў сабе асла, а гэты самы Хінес, баючыся трапіць у рукі правасуддзя, якое шукала яго за бязлікія злачынствы і жульніцтвы, парашыў накіраванне ў Арагонскае каралеўства.

Пакрыўшы сабе пляйстарам левую частку твара, каб яго не маглі апазнаць, ён заняўся прафесіяй гаспадара марыянетачнага тэатра, бо гэты занятак і паказванне фокусаў ён ведаў дасканала. Апрача таго, ён набыў сабе малпу, якую навучыў скакаць яму на плячо і рабіць выгляд, што яна нешта шэпча яму на вуха. Падрыхтаваны такім чынам, ён перад тым, як увайсці ў якое-небудзь сяло са сваім тэатрам і сваёй малпай, даведваўся ў бліжэйшым да яго мястэчку, якія асаблівыя і з кім здзрэнні былі ў тым сяле. Ён пачынаў з прадстаўлення лялечнага тэатра, а потым прапаноўваў прысутным пераканацца ў здольнасці яго малпы, кажучы, што яна ўмее адгадваць цяперашняе і мінулае. Ніхто не настойваў, каб ён вытлумачыў, як адгадвае яго малпа, і ён усіх збіваў з панталыку і набіваў свой вялікі скураны кашэль. Як толькі Хінес увайшоў на заезджы двор, ён адразу-ж апазнаў Дон-Кіхота і Санчо, але яны яго не апазналі.

Між тым Дон-Кіхот, выехаўшы з заезджага двара, парашыў агледзець узбярэжжа ракі Эбро і ваколіцы, раней як накіравацца ў горад Сарагосу, бо да турніраў застава-