Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/362

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з вашай міласцю, што лічу найвялікшым для сябе шчасцем; па-другое, я даведаўся, што мае ў сабе пячора Мантэсінос; па-трэцяе, я даведаўся пра даўнасць карт. Як відаць, іх ведалі ўжо ў часы імператара Карла Вялікага, бо Дурандартэ, калі ён прачнуўся, сказаў: „Цярплівасць і ператасуйце карты!“ Зазначэнне гэтае неабходна мне для кнігі: „Дадатак да Віргілія Палідора пра вынаходніцтвы старажытнасці“. Ён забыўся напісаць пра карты, а я цяпер гэта зраблю, што будзе мець вялікае значэнне, бо я магу спаслацца на такі шаноўны і даставерны аўтарытэт, як сен’ёр Дурандартэ.

У гэты час яны ўбачылі пешахода, які біў палкаю мула, нагружанага коллем і алебардамі. Параўнаўшыся з імі, ён пакланіўся і прайшоў далей.

— Спыніцеся, добры чалавек, — сказаў яму Дон-Кіхот. — Як відаць, вы спяшаецеся больш, як гэта патрэбна вашаму мулу.

— Я не магу спыняцца, сен’ёр, — адказаў той чалавек, — бы зброя, якую я вязу, павінна пайсці ў ход заўтра-ж. Я мяркую заначаваць сёння на заезджым двары. Калі вы едзеце па той-жа самай дарозе, вы мяне знойдзеце там, і я раскажу вам усялякія цуды. А покуль я павінен спяшацца.

І ён шпарка пагнаў мула, а Дон-Кіхот, маючы некаторы нахіл да ўсяго цікавага, загадаў адразу-ж ехаць на заезджы двор.

Так і зрабілі, — усе селі вярхом і ўтрох накіраваліся па прамой дарозе да заезджага двара, куды яны і прыехалі незадоўга перад надыходам ночы.

Не паспелі яны ўвайсці на заезджы двор, як Дон-Кіхот адразу-ж запытаў гаспадара пра чалавека з коп’ямі і алебардамі. Гаспадар адказаў, што гэты чалавек у стайні і глядзіць сам за сваім мулам. Стрыечны брат і Санчо таксама павялі сваіх жывёл у стайню, перадаўшы ў ёй Расінантэ лепшае стойла.

Дон-Кіхот не меў цярплівасці дачакацца расказу сустрэтага на дарозе чалавека з алебардамі. Нарэшце гэты чалавек сеў на каменную лаву, а сам Дон-Кіхот поплеч з ім.