Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/355

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ленне і там крыху адпачыць. Я закрычаў вам, просячы не спускаць больш вяроўкі, але вы мяне не чулі. Тады я сабраў усю вяроўку, якую вы спусцілі, злажыў яе ў кучу і сеў на яе, разважаючы, што мне рабіць. Сярод гэтых разваг на мяне напаў глыбокі сон. Потым я прачнуўся і апынуўся сярод прыгожага луга, на якім я ўбачыў дзівосны палац або алькасар[1]. Калі расчыніліся вялікія яго дзверы, я ўбачыў, што з іх выходзіць і накіроўваецца да мяне паважны старац.

На галаве ў яго была чорная міланская шапачка, і беласнежная барада спускалася яму на грудзі. Ён падышоў да мяне і сказаў:

„Доўгія стаголдзі ўжо, харобры рыцар Дон-Кіхот Ламанчскі, мы, знаходзячыся ў гэтай чароўнай адзіноце, спадзяваліся ўбачыць цябе тут, каб ты мог расказаць свету, што тоіць у сабе гэтая глыбокая пячора, — учынак, прызначаны толькі тваёй непераможнай мужнасці і дзівоснай тваёй харобрасці. Ідзем са мной, святлейшы сен’ёр, я хачу паказаць табе цуды, што хавае ў сабе крышталёвы гэты палац, які я заўсёды вартую, бо я — сам Мантэсінос, імем якога названа гэтая пячора[2].

Я запытаў у яго, ці праўда тое, што ён выразаў маленькім кінжалам сэрца з грудзей свайго вялікага сябра Дурандартэ і занёс гэтае сэрца сен’ёры Белерме, як прасіў яго

  1. Алькасар — умацаваны замак, а ў паэзіі — каралеўскі палац або замак.
  2. Мантэсінос — герой старажытных іспанскіх рыцарскіх рамансаў — быў сынам графа Грымальтоса (пры двары Карла Вялікага), несправядліва абвінавачанага ў здрадзе графам Тамільясам і выгнанага з сваёй бацькаўшчыны. Калі ён уцякаў з жонкаю цераз горы, у іх нарадзіўся сын Мантэсінос, названы так з той прычыны, што ён нарадзіўся ў горах. Дзіця было ўзята на выхаванне пустыннікам і да пятнаццаці год пражыла ў адзіноце, пасля чаго юнак паехаў у Парыж. Сустрэўшы тут здрадніка Тамільяса, ён забіў яго ў прысутнасці караля. Пасля таго, як невіноўнасць бацькі яго была даведзена, гэты апошні зноў быў закліканы да двара, зрабіўшыся адным з дванаццаці пэраў Францыі. Мантэсінос жыў у замку, руіны якога існуюць яшчэ і цяпер каля пячоры Мантэсінос. Цяпер гэтая пячора, маючая да трыццаці сажняў глыбіні, наведваецца досыць часта, і пастухі хаваюцца ў яе ад холаду і дрэннага надвор’я.