Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/328

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

граме; трэба разумець такім або іншым чынам якія-небудзь вершы Вергілія.

На ўсё гэта Дон-Кіхот адказаў:

— Дзеці, сен’ёр, частка ўнутранай сутнасці сваіх бацькоў, і з гэтай прычыны мы павінны іх любіць. Прымушаць іх вывучаць тую або іншую навуку я не лічу разумным; хаця паэзія менш карысная, як другія навукі, але яна не пляміць прыхільнікаў сваіх. Яна ніякім чынам не павінна быць прадажнай, — могуць прадавацца толькі паэтычныя творы. Я скажу таксама, што прыроджаны паэт, які ў дапамогу сабе заклікае мастацтва, будзе куды вышэй і лепш паэта, жадаючага быць ім, абапіраючыся толькі на веданне мастацтва. Прычына тая, што мастацтва не стаіць вышэй прыроды, а толькі ўдасканальвае яе; прыродны талент у злучэнні з мастацтвам і мастацтва ў злучэнні з прыродным талентам зробяць самага дасканалага паэта. У заключэнне, сен’ёр ідальго, скажу, што вашай міласці варта дазволіць свайму сыну ісці туды, куды яго вядзе зорка.

Зялёны Плашч быў вельмі здзіўлены развагам1 Дон-Кіхота і ўжо гатоў быў змяніць сваю ранейшую думку адносна яго вар’яцтва. Але у гэты час Дон-Кіхот убачыў, што па дарозе едзе закрыты фургон з каралеўскімі сцягамі.

Уявіўшы, што гэта, напэўна, новая прыгода, Дон-Кіхот гучна паклікаў Санчо.

Верны зброеносец паспешна пад’ехаў да свайго пана, з якім здарылася страшэнная і надзвычайная прыгода.


РАЗДЗЕЛ XVII
У ім паказваецца вышэйшая і апошняя мяжа, да якой дасягнула і магла дасягнуць нечуваная харобрасць Дон-Кіхота ў шчасліва закончанай ім прыгодзе са львамі

Калі Дон Кіхот крыкнуў Санчо, каб ён прынёс яму шлём, той быў заняты купляй тварагу ў пастухоў. Замяшаўшыся ад паспешнага крыку свайго пана, Санчо не ведаў, што рабіць з тварагом. Нядоўга думаючы, ён парашыў пакласці