да таго-ж вельмі непрыгожай, з круглым тварам і плоскім носам. Сялянкі таксама былі ў вышэйшай ступені здзіўленыя, убачыўшы гэтых двух так непадобных адзін на аднаго людзей, якія стаялі перад імі на каленях і не хацелі даць дарогу іхняй сяброўцы.
Нарэшце „прынцэса“ спыніла маўклівасць, крыкнуўшы рэзка і злосна:
Санчо ўзяў за недавуздак асла адной з сялянак і стаў перад ёю на калені..
— Сайдзіце з дарогі, ды хутчэй! Дайце нам праехаць, бо мы спяшаемся.
На гэта Санчо адказаў:
— О, прынцэса і ўсемагутная ўладарка не злітасцівіцца, убачыўшы на каленях перад велічнай вашай прысутнасцю апору вандроўнага рыцарства?!
— Глядзіце, — сказала адна з дзяўчат, — гэтыя сен’ёры з’явіліся сюды пакпіць з вясковых дзяўчат, нібыта мы не ўмеем, як яны, адпускаць жарты.