Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/264

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

непераможны шквал, апынуўся-б за тры тысячы і больш міль ад таго месца, адкуль ён адплыў; і калі ён выскачыў-бы тут на берег далёкай і невядомай краіны, з ім здарыліся-б падзеі, вартыя быць запісанымі не толькі на пергамент, але і на бронзу. Цяпер ленасць святкуе перамогу над стараннасцю, гультайства над працаю, загана над добрадзейнасцю, ганарлівасць над харобрасцю, тэорыя над практыкай; толькі сярод вандроўных рыцараў усё гэта жыло і квітнела. А калі не так, скажыце, ці быў хто больш добрадзейным і харобрым, як славуты Амадыс Гальскі? Хто быў больш адважным, як Рэйнальдос? Хто быў такім непераможным, як Рольдан?! Усе гэтыя рыцары і многія іншыя, якіх я мог-бы яшчэ назваць, былі, сен’ёр свяшчэннік, славай і гонарам рыцарства. Такімі, хацеў-бы я, каб былі і тыя, якіх я прапанаваў у сваім праекце. Калі-б яны знайшліся, яго вялікасці была-б зроблена вялікая паслуга: ён быў-бы пазбаўлены вялікіх страт, а турку давялося-б рваць сабе бараду. Але я павінен астацца ў сябе дома, бо капелан не бярэ мяне з сабой, а калі Юпітэр, як сказаў цырульнік, не пашле дажджу, я тут і пашлю яго, калі мне захочацца. Кажу гэта, каб сен’ёр цырульны таз ведаў, што я яго зразумеў.

— Па праўдзе, сен’ёр Дон-Кіхот, — засароміўся цырульнік, — я гэта казаў зусім не з такой мэтай. Намер мой быў добры, і вашай міласці няма чаго злавацца на мяне.

— Але тут яны яны пачулі, што ахмістрыня і пляменніца, яшчэ раней вышаўшыя з пакоя, голасна крычаць на двары, і ўсе кінуліся на шум.


РАЗДЗЕЛ ІІ,
у якім гутарка ідзе пра цікавую сварку, пачатую Санчо Панса з ахмістрыняй і пляменніцай Дон-Кіхота і пра іншыя забаўныя прыгоды

Шум на двары быў падняты з-за Санчо Панса. Ён спрабаваў увайсці ў дом, каб убачыцца з Дон-Кіхотам, а дамы не пушчалі яго.

— Што трэба гэтаму валацугу тут ў доме? Варочайся