Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апісанні боек расцягнены, гутаркі дурныя, падарожжы недарэчныя і нарэшце далёкія ад усякага розуму і мастацкасці. З гэтай прычыны яны заслугоўваюць быць выгнанымі з быту.

Поп слухаў каноніка з вялікай увагай, і ён здаўся яму чалавекам вельмі разважлівым. Ён сказаў, што, будучы адной з ім думкі і маючы злосць на рыцарскія кнігі, ён спаліў усё, належачае Дон-Кіхоту. Канонік многа смяяўся з гэтага і сказаў, што не гледзячы на ўсё дрэннае, сказанае ім пра такога сорту кнігі, ён знаходзіць у іх адзін добры бок, менавіта — сюжэт, даючы мажлівасць таленавітаму чалавеку шырока разгарнуцца. Тут яму адкрываецца шырокае і прасторнае поле, дзе без ніякай перашкоды можа вольна гуляць пяро, апісваючы караблекрушэнні, буры, спаборніцтвы, бойкі, малюючы то плачэўныя і трагічныя падзеі, то вясёлыя і нечаканыя здарэнні. Калі гэта будзе зроблена прыемным стылем, пры дасціпнай выдумцы, якая як мага бліжэй падыходзіла-б да праўды, аўтар, безумоўна, створыць тканіну, сатканую з рознастайных і прыгожых нітак.

У гэты момант цырульнік пад’ехаў да іх і сказаў:

— Вось тое месца, сен’ёр, у якім нам добра будзе паснедаць, а валы знойдуць тут свежую і багатую пашу.

— Мне гэта таксама здаецца, — сказаў поп і запытаўся ў каноніка, што ён думае рабіць. Той адказаў, што хоча астацца з імі, прываблены прыгожай лагчынай, якая разгарнулася перад іхнімі вачыма.

Канонік загадаў некалькім з сваіх слуг накіравацца на заезджы двор, быўшы недалёка адтуль, і прынесці паесці для ўсіх, што там знойдзецца. На гэта адзін з яго слуг адказаў, што на іхнім уючным асле, які высланы наперад і цяпер павінен ужо знаходзіцца на заезджым двары, дастаткова прадуктаў.

— Калі гэта так, — сказаў канонік, — адвядзіце туды нашых мулаў і прывядзіце адтуль уючнага асла.

Санчо, убачыўшы, што ён можа гаварыць са сваім панам