Гэта старонка не была вычытаная
ён не даў мне загінуць у тым астрозе, куды мяне цяпер адвозяць, раней як ажыццявяцца такія радасныя абяцанні. Што-ж тычыцца заспакаення майго зброеносца Санчо Панса, я веру ў яго сумленне — ён мяне не пакіне ні ў шчасці, ні ў няшчасці, бо, калі-б нават мой або яго злы лёс перашкодзіў даць яму ў дар востраў, прынамсі, яго пенсія не ўцячэ ад яго, бо ў маім запавеце, ужо напісаным мной, я дакладна вызначыў, колькі яму трэба заплаціць.
Санчо Панса з вялікай павагай пакланіўся рыцару і пацалаваў абедзве яго рукі, — адну ён не мог пацалаваць, бо яны былі звязаны разам.
Адразу-ж здані паднялі клетку на плечы і паставілі яе на воз, запрэжаны валамі.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/235}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |