Незадоўга да надыходу золку да вушэй дам даляцеў такі меладычны і прыгожы голас, што прымусіў усіх іх уважліва прыслухацца, асабліва-ж Даратэю, якая не магла заснуць, і Клару дэ-Віедма, дачку суддзі. Хто так прыгожа спявае? Быў чутны адзін толькі голас, без акампанімента якога-б там ні было інструмента. Усім здавалася, што спяваюць на двары або ў стайні. Даратэя напружыла ўсю сваю ўвагу і разабрала, што спявалі наступнае:
Па хвалях кахання бязмежных, Дарогу сачу я па зорцы, Тваім ззяннем, о, зорка, |
у якім апавядаецца займальная гісторыя маладога пагоншчыка мулаў і іншыя дзіўныя падзеі, якія здарыліся на заезджым двары
Даратэі прышло ў галаву, што было-б шкада, калі-б Клара не пачула прыгожага гэтага голаса. Яна парашыла разбудзіць яе, сказаўшы:
— Прабач мяне, дзіця, што я цябе разбудзіла, але зрабіла я гэта, каб ты пачула лепшы голас, які, мажліва, ты калі-небудзь чула ў сваім жыцці.
Клара прачнулася і пачала ўважліва прыслухоўвацца. Але толькі пачула яна два радкі, спетыя спеваком, як яе ахапілі такія дзіўныя дрыжыкі, нібыта з ёю здарыўся прыпадак трасухі.
Моцна абняўшы Даратэю, яна сказала: