Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пружанай увагай, з якой ніколі не сачыў за паказаннямі ў судзе. Поп давёў сваё апавяданне толькі да таго месца, калі французы абрабавалі ехаўшых у лодцы хрысціян, пакінуўшы яго таварыша і прыгожую маўрытанку ў вялікай беднасці. Далей нібыта ён нічога не чуў пра іх і не ведаў.

Усё, што гаварыў поп, слухаў і капітан, стаяўшы паблізу і сачыўшы за ўсімі рухамі свайго брата. Калі поп дайшоў да канца свайго апавядання, суддзя ўздыхнуў і з вачыма, поўнымі слёз, усклікнуў:

— О, сен’ёр, калі-б вы ведалі, якія вы мне паведамілі весткі! Як яны глыбока ўсхвалявалі мяне! Гэты харобры капітан, пра якога вы гаворыце, — мой старэйшы брат. Ён больш мужны і мае больш высокія імкненні, як я і малодшы наш брат; ён абраў сабе шаноўную і слаўную ваенную галіну; гэта і была адна з тых трох дарог, паказаных нам нашым бацькам. Я абраў сабе навуковую галіну. Малодшы брат жыве ў Перу і так багата, што грашыма, якія ён выслаў мне і майму бацьку, ён не толькі вярнуў атрыманую ім долю спадчыны, аде даў нам яшчэ столькі, што бацька мог пражыць рэштку сваіх дзён, ні ў чым сабе не адмаўляючы, а я мог скончыць універсітэцкі курс з вялікімі выгодамі і дайсці да становішча, у якім вы мяне бачыце. Бацька мой яшчэ жывы, але памірае ад жадання даведацца, што зрабілася з яго старэйшым сынам. Здзіўляюся, як мой брат, заўсёды такі разумны, не паклапаціўся даць ведаць па ведаць пра сябе бацьку. Калі-б хто-небудзь з нас даведаўся пра тое, што здарылася з ім, не было-б патрэбы чакаць цуда з палкай, каб унесці за яго выкуп. Цяпер мяне мучыць адна толькі думка: ці вярнулі французы яму волю, ці забілі яго, каб схаваць свой рабунак. О, добры мой брат, як-бы я хацеў ведаць, дзе ты цяпер, каб выратаваць цябе ад пакут!

Суддзя быў да такой ступені ўсхваляваны весткамі, атрыманымі ім аб браце, што ўсе, слухаўшыя яго, імкнуліся выказаць яму спачуванне ў яго горы. Поп, убачыўшы, як добра ўдаўся яму яго план, парашыў не мучыць далей прысутных. Падняўшыся з-за стала і ўвайшоўшы ў пакой, дзе была