Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хачу пакрыўдзіць яе. Аставайся з мірам! З твайго дазволу, я вярнуся, калі спатрэбіцца, у гэты сад рваць зеляніну.

— Прыходзь кожны раз, як захочаш, — адказаў Ахі-Марато.

Пасля гэтага я развітаўся з імі абодвума, і яна пайшла з бацькам. Я-ж, зрабіўшы выгляд, што шукаю траву, абышоў увесь сад і старанна агледзеў усе ўваходы і выхады, ахову дома і ўсё, што магло пайсці нам на карысць у час выканання вашай справы.

Зрабіўшы гэта, я вярнуўся і паведаміў пра ўсё, што адбылося, рэнегату і маім таварышам. Час ішоў, і нарэшце прышоў жаданы дзень і гадзіна. Усё ўдалося нам як нельга лепш. У пятніцу, на другі дзень пасля мае гутаркі ў садзе з Сараідай, рэнегат наш з надыходам ночы кінуў якар амаль супроць таго месца, дзе жыла найпрыгажэйшая Сараіда. Хрысціяне былі папярэджаны і схаваліся недалёка ад саду. Усе яны з хваляваннем і непакоем чакалі мяне, згараючы ад нецярплівасці трапіць на барку, стаяўшую перад іхнімі вачыма (яны не ведалі пра змову рэнегата з намі, і думалі, што ім давядзецца са зброяй у руках заваёўваць сабе волю).

З гэтай прычыны, як толькі я і мае таварышы паказаліся, усе астатнія, якія былі схаваны, убачыўшы вас, вышлі і падышлі да нас. Гэта было ў той час, калі гарадскія вароты былі замкнёны і ва ўсёй ваколіцы не было відаць ніводнага чалавека. Як толькі ўсе злучыліся, мы пачалі абмяркоўваць, што лепш: ісці нам раней па Сараіду або спачатку авалодаць маўрамі багарынос[1], сядзеўшымі ля вёсел на барцы. Покуль мы раіліся пра гэта, да нас падышоў рэнегат і запытаў, чаму мы не спяшаемся. Усе яго маўры нічога не ведаюць і большасць з іх спіць. Мы сказалі яму, у чым у нас затрымка, і ён адказаў, што авалодаць баркаю можна вельмі лёгка, не падупадаючы ні пад якую небяспеку, а потым мы ўжо можам ісці па Сараіду. Парада гэтая спа-

  1. Багарынос — так звалі маўраў, зарабляючых сабе хлеб, наймаючыся грабцамі на галеры.