Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

той пятніцы, калі Сараіда павінна была ехаць у сад, яна дала нам яшчэ тысячу чырвонцаў і паведаміла пра свой ад’езд, просячы мяне, калі я выкуплюся, адразу-ж знайсці сад яе бацькі і прыдумаць якую-небудзь прычыну, каб пайсці туды і ўбачыцца з ёю.

Я адказаў ёй, што так і зраблю.

Зрабіўшы гэта, мы ўжылі захады, унеслі выкуп і за астатніх трох таварышоў, з тым, каб зрабіць больш лёгкім іхні выхад з бан’ё.

Я выкупіў іх тым-жа спосабам, як і сябе, перадаўшы ўсе грошы купцу, каб ён з упэўненасцю і спакойна мог паручыцца за нас, хаця мы не адкрылі яму ні нашай змовы, ні нашай тайны.


РАЗДЗЕЛ XXIX,
у якім палонны працягвае сваё апавяданне

Не прайшло і двух тыдняў, як ужо наш рэнегат купіў вельмі добрую барку, якая магла змясціць больш трыццаці чалавек. Каб справа была надзейнай і каб надаць ёй патрэбную афарбоўку, ён парашыў зрабіць падарожжа ў мястэчка Сархел, лежачае ад Алжыра на трыццаць міль, дзе вядзецца вялікі гандаль сушанымі віннымі ягадамі. Два або тры разы зрабіў ён гэтую паездку разам з маўрам-арагонцам. Кожны раз, калі рэнегат адплываў у сваёй барцы, ён кідаў якар у малёнькай бухце, якая знаходзілася ў адлегласці не больш двух стрэлаў з лука ад саду, у якім чакала Сараіда. Рэнегат размяшчаўся тут са сваімі грабцамі, маладымі маўрамі. Ён ішоў у сад Сараіды і прасіў даць фруктаў, а бацька яе, не ведаючы яго, даваў іх яму.

Хаця ён і хацеў гаварыць з Сараідай, як ён потым мне паведаміў, і сказаць ёй, што ён — той, каму я загадаў адвезці яе ў хрысціянскую зямлю, і няхай яна будзе спакойнай і здаволенай, але яму гэта не ўдавалася.

Убачыўшы, з якой бяспекай ён ездзіць у Сархел і назад і можа кідаць якар, калі, як ідзе яму захочацца, што я ўжо выкуплены і астаецца знайсці толькі некалькі хрысціян, каб