Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яму падрыхтавалі нядрэнную пасцель на той-жа гары, як і ў мінулы раз, і рыцар адразу-ж лёг, бо быў вельмі стомлены. Не паспеў ён добра зачыніць дзверы, як гаспадыня падбегла да цырульніка і, схапіўшы яго за бараду, крыкнула:

— Клянуся крыжам, што не дам вам больш карыстацца хвастом замест барады. Вы павінны мне вярнуць мой хвост, а то мужаў валяецца на падлозе, проста сорам; я кажу пра яго грэбень, які я звычайна ўтыкала ў мой добры хвост.

Цырульнік не хацеў аддаваць (хоць яна ўсё мацней цягнула за свой хвост), покуль лісенсіят не сказаў, каб ён аддаў яго, бо няма больш патрэбы карыстацца гэтай хітрасцю. Ён можа цяпер адкрыцца і паказацца ў сапраўдным сваім выглядзе, сказаўшы Дон-Кіхоту, што калі зладзеі — галерныя нявольнікі абрабавалі яго, ён выратаваўся ўцёкамі на гэты заезджы двор. Калі-ж рыцар запытае аб зброеносцы прынцэсы, яму скажуць: яна паслала яго наперад паведаміць жывучых у каралеўстве пра тое, што сама яна па дарозе туды, а з ёю разам і агульны іхні вызваліцель. Тады цырульнік аддаў добраахвотна хвост гаспадыні двара, вярнуўшы і астатнія рэчы, якія яна давала ім для вызвалення Дон-Кіхота.

Усіх быўшых на заезджым двары здзівіла прыгожасць Даратэі, а таксама прывабны выгляд пастуха Кардэніё. Поп паклапаціўся, каб ім прынеслі паесці, і ў надзеі на лепшую плату гаспадар шпарка прыгатаваў ім нядрэнны абед. Увесь гэты час Дон-Кіхот спаў. Было дагаворана не будзіць яго, бо для яго цяпер сон быў больш карысны за ежу.

За абедам яны, у прысутнасці гаспадара, яго жонкі, дачкі, Марыторнес і ўсіх прыезджых, вялі гутарку пра дзіўнае вар’яцтва Дон-Кіхота і становішча, у якім яны яго знайшлі. Гаспадыня расказала, што адбылося з рыцарам і пагоншчыкам мулаў на двары, і, аглянуўшыся, ці няма тут выпадкова Санчо, паведаміла пра падкідванне яго на коўдры, чым вельмі пазабавіла ўсіх. Калі-ж поп сказаў, што чытанне рыцарскіх кніг зацямніла розум Дон-Кіхота, гаспадар усклікнуў: