Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарозе прайшоў хлапчук. Ён з вялікай увагай пачаў углядацца ў тых, якія спыніліся ля крыніцы, а праз хвіліну падбег да Дон-Кіхота і ўголас заплакаў, кажучы:

— Ах, сен’ёр мой, міласць ваша не пазнае мяне. Углядзіцеся добра: я — той хлапчук, Андрэс, якога ваша міласць адвязала ад дуба, калі я быў прывязаны да яго.

Дон-Кіхот апазнаў яго, і, узяўшы за руку, звярнуўся да ўсіх прысутных, кажучы:

— Цяпер вы, сен’ёры, можаце бачыць, як важна для ўсяго свету існаванне вандроўных рыцараў, якія знішчаюць несправядлівасць і крыўды, зробленыя злымі і нахабнымі людзьмі, жывучымі на свеце. Ведайце, што некалькі дзён таму назад, праходзячы каля аднаго лесу, я пачуў крыкі і жаласны стогн, якія, як відаць, ішлі ад пакрыўджанага чалавека, якому патрэбна была дапамога. Адразу-ж я паспяшыў да таго месца, адкуль, як мне здалося, чуліся жаласныя крыкі, і ўбачыў прывязанага да дуба вось гэтага хлапчука, які стаіць перад вамі. Я загадаў адвязаць хлапчука і прымусіў селяніна паклясца, што ён возьме яго з сабою і заплоціць рэал за рэалам увесь свой доўг, ды яшчэ пахучымі грашыма. Ці так усё гэта было, сын Андрэс? ЦІ бачыў ты, як строга я загадваў яму і з якой пакорлівасцю ён абяцаў выканаць тое, што я яму загадаў, зазначыў і патрабаваў ад яго? Раскажы гэтым сен’ёрам усё, што здарылася, каб яны маглі зразумець і пераканацца, якая вялікая карысць, кажу я, ад знаходжання вандроўных рыцараў на вялікіх дарогах.

— Усё, што ваша міласць казала, поўная праўда, — адказаў хлапчук, — але справа скончылася якраз наадварот, як ваша міласць уяўляе.

— Як наадварот? — запытаў Дон-Кіхот. — Няўжо той нягоднік не заплаціў табе?

— Не толькі не заплаціў, — адказаў хлапчук, — але як толькі ваша міласць выехала з лесу, і мы асталіся адзін на адзін, ён зноў прывязаў мяне да таго-ж дуба і зноў пачаў біць мяне рамянём да таго, што садраў з мяне з жывога