Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ратка. Я чула, што гаварылі, нібыта слуга, які знаходзіўся са мною, украў мяне з бацькаўскага дома. Гэта вельмі здзівіла мяне, бо я ўбачыла, да чаго абняслаўлена мая рэпутацыя. У тую-ж ноч, баючыся быць апазнанай, я прышла ў самую глыбіню гэтых гор. Шпарчэй, як, здавалася, спалох і стома маглі мне дазволіць, я паглыбілася далей у гэтыя горы, парашыўшы схавацца ў іх ад майго бацькі і ад ўсіх тых, хто быў пасланы ім шукаць мяне.

Не ведаю, колькі месяцаў прабыла я тут, у гэтых горах, дзе я сустрэла пастуха, які ўзяў мяне работнікам да сябе ў вёску, якая знаходзіцца ў глыбіні гэтага горнага ланцуга. Я ўвесь гэты час служыла ў яго падпаскам, імкнучыся заўсёды знаходзіцца ў полі, каб схаваць гэтыя валасы, якія сёння так нечакана выдалі мяне. Але ўся мая асцярожнасць і мая стараннасць ні да чаго не прывялі, бо гаспадар мой, не ведаю якім чынам, даведаўся, што я не мужчына, і ў ім нарадзіліся брудныя думкі. Я вярнулася зноў сюды, у гэтую лясную глуш, шукаць месца, дзе-б без ніякай перашкоды магла прасіць неба злітавацца над маім няшчасцем і даць мажлівасць і сродкі пазбавіцца яго або развітацца з жыццём у гэтай пустэльнай адзіноце.


РАЗДЗЕЛ XXII,
у якім апавядаецца пра цікавы падыход і хітрасці, выкарыстаныя з мэтаю вызваліць закаханага нашага рыцара ад гэткай суровай эпітыміі, накладзенай ім на сябе

Даратэя змоўкла, і яе твар заліўся фарбай, якая паказала боль і сорам яе душы. Слухаўшыя яе апавяданне адчулі, што іх душы напоўніліся жаласцю да яе і здзіўленнем перад яе няшчасцем. У той час, як поп хацеў сказаць ёй некалькі суцешных слоў і даць добрую параду, Кадэніё папярэдзіў яго:

— Так значыць, сен’ёра, гэта вы — прыгожая Даратэя, адзіная дачка багатага Кленардо?

Даратэя здзівілася, пачуўшы імя свайго бацькі.