Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Скажыце, добры чалавек, — запытаў Дон-Кіхот, — ці не ведаеце вы, хто гаспадар гэтых рэчаў?

— Магу вам сказаць толькі тое, — адказаў казапас, — што месяцаў шэсць назад — можа троху болей, можа троху меней — да нас у пастушскі шалаш, каля трох міль адсюль, прыехаў прыгожы і стройны юнак вярхом на тым самым муле, што ляжыць тут мёртвым, і з той самай сядзельнай падушкай і ручным чамаданчыкам, якія, па вашых словах, вы знайшлі і не дакрануліся да іх. Ён запытаў у нас, якая частка гэтага горнага ланцуга самая пустынная і суровая; мы паказалі на тую, дзе мы цяпер з вамі знаходзімся. Юнак, пачуўшы наш адказ, накіраваўся да таго месца, якое мы яму паказалі. З таго часу мы яго больш не бачылі, але праз некалькі дзён ён сустрэўся па дарозе аднаму з нашых пастухоў і, не кажучы ні слова, падышоў да яго, кінуўся на яго з кулакамі, надаваў яму тумакоў, а потым пабег да яго ўючнага асла, які вёз для нас прадукты, забраў з яго ўвесь хлеб і сыр і схаваўся ў горах. Скажу вам па праўдзе, сен’ёры, — казаў далей казапас, — што ўчора я і яшчэ чатыры пастухі парашылі шукаць яго, а калі знойдем, сілаю, або з яго згоды, адвезці яго ў горад Альмадавар у васьмі мілях адсюль і там лячыць яго, калі хвароба паддаецца лячэнню. Калі-ж ён будзе ў нармальным розуме, даведацца, хто ён і ці ёсць у яго радня, якую можна было-б паведаміць пра няшчасце, якое з ім здарылася. Вось усё, сен’ёры, што я магу адказаць вам на ваша запытанне. Будзьце ўпэўнены, гаспадар рэчаў, знойдзеных вамі, — той самы, каго вы бачылі ўцякаўшым з такой шпаркасцю, амаль голым.

Рыцар быў здзіўлены тым, што ён чуў ад казапаса, і яго жаданне даведацца, хто быў той няшчасны вар’ят, яшчэ больш узмацнілася. Ён цвёрда парашыў выканаць тое, што раней задумаў: шукаць яго па ўсім горным ланцугу, не пакінуўшы без агляду ніводнага кутка, ніводнай пячоры.

У гэтую хвіліну з бліжэйшай горнай цясніны вышаў юнак. Ішоў ён, мармычучы нешта сам сабе, чаго нельга было зразумець. Вопратка на ім была тая-ж, як ужо апі-