Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РАЗДЗЕЛ XVII

Капітану Катлю ўдасцца сёе-тое зладзіць для маладых людзей.

Капітан Катль накіраваўся ў тую выдатную нядзелю да містэра Домбі і апынуўся ў сваіх надзвычай бліскучых ботах перад вачыма Таулінсона. З вялікім засмучэннем пачуўшы ад гэтага індывіда аб надыходзячым няшчасці, капітан Катль з уласцівай яму далікатнасцю паспяшаўся пайсці ў замяшанні, пакінуўшы толькі букет, у знак свайго спачування.

Аб прывітанні капітана ніхто так і не дачуўся. Букет капітана, праляжаўшы ўсю ноч у вестыбюлі, быў выкінуты раніцой у смеццевае вядро; а хітры план капітана, засцігнуты крушэннем больш высокіх надзей і больш узвышаных замыслаў, быў канчаткова разладжан.

Калі Уолтэр увечары гэтай нядзелі вярнуўся дадому пасля доўгай сваёй прагулкі і памятнага яе завяршэння, ён спачатку быў вельмі захоплены весткай, якую павінен быў ім перадаць, і пачуццямі, якія, натуральна, абудзіла ў ім сцэна, якую ён бачыў, і не заўважыў, што дзядзька, як відаць, не ведае той навіны, якую капітан узяўся паведаміць, а капітан падае сігналы сваім кручком, прапануючы яму не закранаць гэтай тэмы. Між іншым, сігналы капітана цяжка было зразумець, як-бы ўважліва ў іх не ўглядацца; бо падобна да тых кітайскіх мудрацоў, пра якіх гавораць, нібы яны ў часе гутаркі пішуць у паветры нейкія вучоныя словы, вельмі цяжкія для вымаўлення, капітан выпісваў такія зігзагі і росчыркі, што той, хто не ведае яго тайны, ніяк не мог-бы іх зразумець.

Аднак, капітан Катль, даведаўшыся аб здарэнні, адмовіўся ад гэтых спроб, бачачы, як мала астаецца цяпер шансаў на сяброўскую гутарку з містэрам Домбі да ад'езду Уолтэра. Але, прызнаўшыся самому сабе з расчараваным і засмучаным выглядам, што Соль Джылс павінен быць папярэджан, а Уолтэр павінен ехаць, — прымаючы становішча ў гэты момант такім, якім ён яго выявіў, і зусім не палепшаным, бо мудрага ўмяшання своечасова не было зроблена, — капітан па-ранейшаму быў непахісна ўпэўнены ў тым, што ён, Нэд Катль, самы падыходзячы чалавек для містэра Домбі; трэба толькі ім спаткацца, і будучыня Уолтэра ўладжана, бо капітан не мог забыцца аб тым, як цудоўна яны сышліся з містэрам Домбі ў Брайтоне, з якой далікатнасцю кожны з іх вымаўляў патрэбнае слова, як добра зразумелі яны адзін аднаго і як ён, Нэд Катаь, у цяжкую хвіліну жыцця паказаў на гэты сродак і прывёў спатканне да пажаданых вынікаў.

Пад уплывам гэтага бязвіннага заблуджэння капітан Катль пачаў нават абмяркоўваць у думках пытанне аб тым — у гэты час ён сядзеў, пазіраючы на Уолтэра, і са слязою на каўне-

168