Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сьцюдзёнаю зімой
агню тушыць
ня сьмею на душы.
Ня ведаю, хто сьлёзы зьмёў…
Здаецца, радасьці ў жыцьці
цьвісьці й
цьвісьці?

О, радасьць!
Я цябе ня клічу.
Нашто ты мне, нашто?
На змораным тваім абліччы
маршчын шмат сот.

О, сон, надзей!..

Люблю больш я
золатазвонны сум.