Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ня сьніў, ня думаў, не гадаў,
што так са мною стане…
Сьлязамі горка плача даль
і клён з кароваю ля стайні.

Які у гэтым кволы боль, —
гатоў абняць, схапіць рукамі.
Ня буду ў песьні буйным больш,
калі карова зарыкае.

Чупрыну зьвешу я тады, —
няхай расчеша вецер русы.
Туман бялява-малады
расу зьбірае ў Беларусі.

А зорка ясная ў кустох
лісты цалуе палахліва…
Паклон да ног траве густой,
паклон нізінам і далінам.

Хадзіў жа тут ня раз, ня два, —
аброс вунь мохам дзікі камень.
Расой умыю сёньня твар
і абніму зямлю рукамі.