Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ой ты, краса палёў далёкіх,
зялёнасьць сочнае травы!
Шуміць лісьцё ў павеве лёгкім,

шуміць сасоньнік баравы.
Прастор ты мой, прастор аўсяны,
і вы ў тумане паплавы!

Пайду зарой апаясаны,
спаткацца з госьцем дарагім…
Вятры ўзьвіюцца над лясамі

і мне сьпяюць завейны гімн
Віхры ў стыхійнасьці шалеюць, —
адвечны лямант дораг ім.

Сарву бялявую лілею,
надзею ласкай атулю,
а месяц ухаплю за шлею.