Спатыкаем ўсе мы долю, гукі песень — залаты рассып. Лісьця льлюцца ціха долу, маладосьць аддаўшы для красы.
Вее шэлест іх бяссоньнем, хоць ты ў госьці зоры запрасі; колеры іх яркнуць сонцам, — дарагія сны сьмяюцца ў сінь.
Заблудзіўся хто у полі, між аўсяных ніў, далін? Гэта вецер там скаголіць, лісьця ў пыл латошачы з калін.