Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТРУНЫ

I

Ой галосяць мінорныя струны, —
пэрламутныя сьлёзы на руні!

Ой зайшліся, зайшліся ад жалю…
Ніяк суму ня зважаць на шалі.

Веснавыя у смутку ясноты, —
лямантуюць высокія ноты.

Ня скрышталіцца роспач іх лёдам, —
колькі новых жахлівых мэлёдый!

У сонату зьвіюцца акорды,
ой вы, струны жыцьцёвасьці горкай!