Перайсці да зместу

Старонка:Дняпроўскія ўсплёскі (1927).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На кніжнай паліцы.

Маладняк“, часопісь, № 10, цана 60 кап., г. Менск, 1926 г.

Адчыняецца № 10 „Маладняка“ эскізам Ал. ДудараСпатканьне“. Тэма тута ўзята аўтарам глыбокая, але не зусім арыгінальная.

У досыць рамантычнай вопратцы даецца спатканьне рэвалюцыянэра з прастытуткай у адну з цьмяных беларускіх начэй недзе на акраіне гораду. (Як відаць — у часы акупацыі).

Аўтар укладае ў зьмест размовы гэрояў пачатак невядомых праблем; вядома, прымушае гераіню апавядаць аб сваім жыцьці, як дайшла яна да „жизни такой“ і інш, у рэшце ж зыходзіцца з ёю, як і дзясяткі „грэшных“ людзёў да яго… Сюжэт і нават формальная пабудова эскіза напамінаюць аб значным уплыве М. Горкага („Одна ночь“).

Крыху шкодзіць поўнаму ўражаньню некаторая шурпатасьць вобразаў — „неба шалушыцца эмальлю“ і інш.

Наогул-жа „Спатканьне“ зроблена мастацкі, і чытаецца з нямалым захапленьнем.

Як і заўсёды, вызначаецца сваёй мастацкай вытрыманасьцю В. Каваль у легэндзе аб кветцы „брат-сястра„…

Рытмічныя амаль сказы ён перамяжае з урыўкамі народных песьняў, што робіць невялічкую легэнду яшчэ больш цікавай.

Трэба зазначыць, што ў гэтым № „Маладняка“ зьмешчана даволі шмат дзявоцкіх вершаў: Вішнеўскай, Пфляўмбаўм і Маркавай.

Музычнай пачуцьцёвасьцю асабліва поўны верш апошняй („Сінь васільковая“).

Аддзел „З чужаземнай літаратуры“ кульгае на ўсі чатыры… Напр. навошта было Дудару перакладаць Альфрэда Мюссэ, буржуазнага лірыка, рамантыка чыстай вады?…

У параўнаньні з папярэднімі № 10 „Маладняка“ мае больш каштоўны грамадзка-палітычны разьдзел.

Затое бібліяграфічныя рэцэнзіі тута зусім слабенькія… Трэба лічыць, што больш шчыры ўдзел у часопісу з боку акруговых філій „Маладняка“ значна павысіў ба яго грамадзкую якасьць. Бязумоўна, трэба лічыць хворым зьявішчам тое, што да апошняга часу ў „Маладняку“ друкуюцца, амаль выключна, менскія сябры…

Юрка Лявонны.



Юрка Гаўрук. „Вясковыя рыскі“ выданьне Ц. Б. „Маладняка“ цана 25 к. 77 старонак. Менск 1926 году.

У апавяданьні „Вясковыя рыскі“ Гаўрук дае нарыс вясковага жыцьця ў жніво, але нарыс даволі павярхоўны. Аўтар не змог увайсьці ў жыцьцё вёскі, у яе нутро, успрыняць яе перажываньні, адгэтуль вынікае блядая абмалёўка гэрояў. Асабліва рэльефна выступае гэта павярхоўнасьць у адносінах сялянства да аўтара: Вось, напрыклад, баба, якую ён сустрэў на грэблі, зусім яму незнаёмая, пасьля <span title="двух-ртэх">двух--