Буду, буду сеяць зоры над заплаканай калінай. І прачнецца ў гаі сінячубая сойка, стане мілага клікаць.
Плынь жыцьця, а дзе твой бераг — двое птахаў — адно сэрца… І зьляцяцца здалёк на памёршы цьвет белы; як раней, у дзень вясеньні.
Пакуль зоры не завянуць, будзе радасьць з вуснаў ліцца. І цьвет белы калісь дні юнацтва ўспамяне, кіне плакаць каліна.