ДЗІВА
Ой, дзіва, дзіва, — ў лузе ночка блудзіла. У лузе ночка-аднавочка сьлёзанькі пусьціла.
Ой, дзіва!..
А ласы вецер тыя сьлёзы павесіў у дзяўчыны на вакенцы ад мілога весткай.
Вось, вецер!..
Ой, дзіва, дзіва, — ў вуснах песьня заціхла, дзеўка рукі заламала ля вакна ў хаціне.