Гэта старонка не была вычытаная
З ім сямейка ратая прачнецца,
з-пад дзяружкі латанай усьміхнецца.
Ой…
усьміхнецца
ў спадзяваньні,
Што шыпшына — ліханька з днём завяне.
2
Слава табе, сонейка, і дабрыдзень,
Што ты ня сцуралася нашай прызбы.
Ой…
нашай прызбы
ды з кастрыцы…
Нам перад нядоляю не скарыцца.
Ня скорымся зараз і ніколі,
Ты-ж нам будзеш сьцягам ды шаўковым,
Ой…
нашым сьцягам
ў час заранак
Промень твой паходню нам заграе.