Перайсці да зместу

Старонка:Дзядзька Голад (1911).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Год выданьня VI.
Год выданьня VI

ПРЫЙМАЕЦЦА ПАДПІСКА

НА 1911 ГОД

на першую беларускую газэту з рысункамі

выходзіць двумя асобнымі выданьнямі — рускімі і лацінскімі літ.

«Наша Ніва» паставіла сабе мэту будзіць у беларусоў пачуцьцё чэлавека і грамадзяніна, голасна гаварыць аб яго патрэбах і правох.

«Наша Ніва» ўсе новые думскіе законы, каторые датыкаюць Беларусі, разбірае і ацэнівае жывымі прыкладамі з жыцьця Беларускаго краю.

«Наша Ніва» тлумачыць сваім чытачом усё, што робіцца на цэлым сьвеце і ў Расеі.

«Наша Ніва» друкуе практычные гутаркі аб гаспадарцы, тлумачыць, як нарыхтаваць розные культурные справы (коопэраціі, сельскіе банчкі, бібліотэкі і інш.).

«Наша Ніва» ў «Пачтовай Скрынцы» дае атказы на ўсе пытаньня, тлумачыць законы, паказывае добрые кніжкі.

«Наша Ніва» каштуе с перасылкай і дастаўкай да хаты на 1 год — 2 руб. 50 кап.; на поў года — 1 руб. 25 кап.; на 3 мес. — 65 кап., на 1 мес. 25 кап. За граніцу на 1 год — 4 р., на ½ года — 2 р.

Гадавые падпішчыкі, каторые заплацяць грошы адразу за год атрымаюць дарма Календар „Нашае Нівы“ на 1911 год, а за прыплату 50 капеек Кароткую гісторыю Беларусі.

Рэдактар-Выдавец А. ЎЛАСОЎ.

Адрэс Рэдакцыі і Канторы: Вільня, Завальная № 7.