Перайсці да зместу

Старонка:Дзядзька Голад (1911).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Міленькіе мае, калі-ж вы добрые і ў гэткай пусташы да мяне зайшлі, дык не пагарджайце маей стравай. Чым хата багата, тым рада! Дзялюся апошнім, а чаго німа, — нехай Бог дасць!

Неўзабаве паелі — кожын па крышцэ, папілі вады з вядзёрка. Тады улажыў дзед ix на сваей пасьцелі. Падушэк не было, дзеля таго падкінуў пад галаву стары сеннічок, прыкрыў сермяжкай, а сам палажыўся на печы. З вялікай радасьці ніяк сон яго не ймаў: то Богу дзякаваў за гасьцей, то паглядываў на іх галавы, што сьвеціліся на сенніку.

Назаўтрае стаў дзед шукаць у клеці, каб чым закусіць гасьцям. Знайшоў жменьку аўсянай мукі і зварыў клёцак. Як толькі госьці ўсталі, паставіў перад імі міску ды дужа сароміўся, што не было нічога лепшаго. Але нічога ня зробіш: калі беда, дык беда!

Паелі, падзякавалі і марш у дарогу.

Толькі пераступілі парог, а сьвяты Ян і кажэ Езусу:

— Божэчка, трэба як-небудзь памагчы гэтаму бедаку, трэба яго ратаваць ад галоднай сьмерці!

— Праўду кажэш, — атказаў Хрыстос і спытаўся старыка: — Як цябе клічуць, дзядуля, скажы?

— Клічуць мяне Васіль, а пішуць Голад. Інакш ніхто і не кажэ, толькі Голад