Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Выява

Батальён, уступіўшы ў лес, трымаўся напагатове.

Салдаты ішлі наперад крок за крокам, у поўным маўчанні, асцярожна рассоўваючы галіны хмызняка. Над вострымі канцамі штыхоў шчабяталі птушкі.

Калісьці, у мірны час, у Содрэйскім лесе наладжваліся начныя паляванні на птушак. Цяпер у ім палявалі на людзей.

Лес складаўся з вязаў, бяроз і дубоў. Ён рос на роўным, плоскім месцы. Мох і густая трава заглушалі шум чалавечых крокаў. Не было ні дарожак, ні сцежак; а калі і траплялася сцежка, то без пачатку і без канца. Востраліснік, дзікі цёрн, папараць, цэлыя парканы высокіх калючых кустоў схоўвалі чалавека на адлегласці дзесяці крокаў. Часам у кустах мільгала