Праз некалькі хвілін перад Мухай стаяў палонны вайсковы ў афіцэрскай вопратцы.
— Хто забіў яе? — зрываючымся голасам запытаўся Муха.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Аднак тэрмін аховы правоў аўтара не закончыўся, таму яна не можа быць змешчаная тут. Калі выява пяройдзе ў грамадскі набытак, просьба на месцы гэтага шаблона паставіць {{Няма выявы}}. |
Ад гэтага голасу халадок прабег па целе афіцэра…
— Пане… не вем…
— Ты ня ведаеш? Маніш, злодзей! — крыкнуў адзін з паўстанцаў і замахнуўся на афіцэра прыкладам.
— Спыніся! — крыкнуў Муха, — абязброенага сорам чапаць! — і, зьвярнуўшыся да афіцэра, ён зноў запытаўся:
— Хто забіў гэтую старуху? Кажы!
— Тут раней быў паручнік Ластоўскі, але калі мы прышлі сюды, тут ужо нікога ня было.
Значыць і Наста, і Сьцёпка, і Дзьмітра, і Янка ў руках яго…
— Ад палонных жаўнераў адняць зброю і адпусьціць! Афіцэраў — расстраляць! — загадаў Муха.
— Хутчэй стройся у паход, хлопцы, выручаць таварышоў… А зямлянку — узарваць!..
27
Раніцою павялі трох паўстанцаў расстрэльваць.
Па абодвых бакох шляху стаялі жаўнеры. Са скручанымі рукамі йшлі хлопцы.