Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пад‘ехалі. Нават усякай прадасьцярогі забыліся, — гэтак упэўнены былі ў тым, што забілі коньніка, які гнаўся за імі.

Спрытна саскочылі з коняй і рашучымі крокамі накіраваліся да ляжачага на зямлі чалавека.

Падышлі…

20

Настулька сядзела ў зямлянцы, каля мацеры і прыслухоўвалася, ці не варочаюцца паўстанцы.

Слухала, слухала з трывогаю любячае сэрца.

Вось нешта і зашумела ў лесе.

Узрадавалася Настулька — вярнуліся, мусіць.

Пабегла да выхаду — сустракаць, ды нехта моцна схапіў яе за рукі.

— Пачакай, галубка, — не сьпяшайся. Нікуды не ўцячэш.

Наста спынілася і ад неспадзяванасьці толькі вачыма моргала… Перад ёю стаялі тыя самыя сяляне, якіх яна толькі што запрашала сьнедаць.

— Што вы хочаце? У чым справа? Ды скажэце-ж! — закрычала Наста.

— Няма аб чым гаварыць.

— Толькі, галубіца ясная, ня думай уцякаць, бо задарма толькі боты будзеш псаваць.

— А ты, старая карга, чаго насупілася? — зьвярнуўся адзін з сялян да маці Настулі.

Наста нічога яшчэ не разумела, але адчуваючы, што здарылася нешта вельмі жудаснае, імпэтна кінулася ў бок да выхаду.

Не пасьпела яна зрабіць і некалькі крокаў, як яе ўхапіў за косы адзін з увашоўшых сялян.

— Ратуйце! — крыкнула Наста.

— Ня крычы дарэмна. Няма каму ратаваць. Усіх ужо павязалі.

Настулька дзіка ўскрыкнула. Яна чула нібы думкі яе пачыналі блутацца.

— А пекная паненка, — сказаў адзін з сялян, — мабыць палюбоўніца Мухі…

— А, ну дык дай-жа пацалуемся.

І, схапіўшы дзяўчыну за вопратку, ён пачаў рваць усё, што было на ёй.

Сьцёпка, які ляжаў зьвязаны каля зямлянкі, разам з другімі двума таварышамі, думаў, што „сяляне“ ў гэты час рэжуць Настульку. Яго маленькую галаву гарачымі